У Лондане прайшоў канцэрт у падтрымку забароненых музыкаў
18 кастрычніка ў лонданскім клубе Koko прайшоў канцэрт "Я — з забароненымі". У ім узялі ўдзел гурты, якія рэгулярна трапляюць у "чорныя" спісы і не маюць магчымасці свабодна выступаць у сябе на радзіме ці на сцэнах суседніх краін. Сярод іх — Brutto, "Бумбокс", Pussy Riot а таксама Беларускі свабодны тэатр. Музыкаў і акцёраў падтрымалі іх брытанскія калегі — Дэвід Гілмар, Ніл Тэнат, Джэрэмі Айранс, Вікторыя Мадэста, Кім Кэтрал і іншыя.