У Лёзна прыедуць 500 равінаў з краін Еўропы

У Лёзна прыедуць 500 равінаў з краін Еўропы

Каля 500 равінаў з трыццаці краін Еўропы прыбудуць сёння ў Лёзна на Віцебшчыне. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Гэта ўдзельнікі з'езда равінаў Еўропы, які праходзіць 18-26 жніўня ў Маскве. У Лёзне яны наведаюць мемарыял "Адаменская горка", дзе адслужаць калектыўную малітву ў памяць пра габрэяў, якія загінулі тут у Другой сусветнай вайне.

Адзін з самых масавых расстрэлаў у Лёзненскім гета адбыўся ў лютым 1942 года. Тады каля Адаменскага рова нацысты расстралялі каля 1500 чалавек. Падчас вайны ў Лёзне загінулі і сваякі Марка Шагала.

Дарэчы, некалькі жыхароў Лёзна атрымалі ганаровае званне "Праведнік народаў свету" за выратаванне габрэяў падчас вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі