У Любані падчас сустрэчы з генералам міліцыі нагадалі пра беларускую мову
Падчас сустрэчы ў Любані
16 траўня ў Любані падчас сустрэчы з генерал-маёрам міліцыі, начальнікам УУС Мінскага аблвыканкама Аляксандрам Астрэйкам нагадалі пра беларускую мову. Ён прыехаў у філію Слуцкага сыраробнага камбіната. У сустрэчы ўдзельнічалі старшыня Любанскага райвыканкама Валерый Мельнік і начальнік мясцовай міліцыі Аляксей Рабцаў.
Гаворка ішла пра кіберзлачынствы і наркагандаль. Генерал распавёў пра спосабы падману даверлівых грамадзян, якімі карыстаюцца зламыснікі. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, у гэты момант адзін з работнікаў прадпрыемства і прапанаваў размаўляць са зламыснікамі на беларускай мове. Ці ацаніў прапанову госць з Мінска і мясцовыя начальнікі, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.