У лютым на другасным рынку ў Мінску прадаваліся 9700 кватэраў

У лютым на другасным рынку ў Мінску прадаваліся 9700 кватэраў

У лютым на другасным рынку ў Мінску на продаж былі выстаўленыя рэкордныя 9700 Кватэраў. Такую лічбу ў гутарцы з агенцтвам БелаПАН назваў намеснік начальніка аддзела кансалтынгу і аналітыкі групы кампаній "Твая сталіца" Андрэй Чарнышоў.

Аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры займаюць прыкладна па 33% прапановаў. Найбольш кватэраў на продаж прапаноўваецца ў Фрунзенскім раён. Са значным адрывам ад яго ідуць Маскоўскі і Першамайскі раёны сталіцы. Менш за ўсё кватэраў прапануецца на продаж у Кастрычніцкім раёне.

Эксперт паведаміў, што за люты сярэдняя цана прапановы квадратнага метра знізілася на 4% і склала 1385 долараў для аднапакаёвых кватэр, 1350 — для двухпакаёвых і 1345 — для трохпакаёвых кватэр.

Дарэчы, рынак актывізаваўся. У параўнанні са студзенем 2016 года колькасць зарэгістраваных пераходаў права ўласнасці вырасла на 66%. "Падобная актыўнасць пакупнікоў абумоўленая як сезоннасцю, так і студзеньскім пяціадсоткаавым зніжэннем коштаў", — лічыць Чарнышоў.

Сярэдні кошт кватэр гатовых да пражывання ў лютым склала 1275 даляраў за 1 кв. м для аднапакаёвых, 1185 — для двухпакаёвых і 1040 — для трохпакаёвых кватэр. Пры гэтым, як і раней, больш за палову здзелак з кватэрамі, гатовымі да пражывання, прыпала на аднапакаёвыя кватэры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі