У Магілёве гарэла пляцоўка з адпрацаванымі шынамі

У Магілёве гарэла пляцоўка з адпрацаванымі шынамі

Увечары 25 красавіка, каля 20-й гадзіны, магілёўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра вялікі пажар на пляцоўцы захоўвання адпрацаваных шын. Здарэнне адбылося на тэрыторыі былога рэгенератарнага завода. Плошча пажару склала каля 800 квадратных метраў. 

На месца здарэння выехалі 14 пажарных разлікаў, паведаміў агенцтву БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Урублеўскі.

За гадзіну пажар удалося лакалізаваць і пазбегнуць небяспекі распаўсюду агня. Пасля гэтага ратавальнікі працягнулі змаганне з агнём. Па словах Урублеўскага, супрацоўнікі МНС, верагодна, будуць дзяжурыць на месцы здарэння прынамсі да вечара 26 красавіка, а калі спатрэбіцца, то і больш.

Прычыны пажару высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі