У Магілёве набралі толькі двух беларускамоўных першакласнікаў

Ад пачатку лета ў Магілёве вырашаецца пытанне аб беларускамоўным навучанні для дзяцей для першакласнікаў. Каб стварыць беларускамоўны клас ў адной са школаў горада, чыноўнікі патрабуюць набраць 25 дзяцей. Як паведаміў начальнік аддзела адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Казлоў, на цяперашні час у аддзел адукацыі паступіла толькі дзве заявы ад бацькоў будучых першакласнікаў. Ім прапанавалі пяць школаў, якія знаходзяцца ў розных мікрараёнах горада. Бацькі цяпер выбіраюць, у якой са школаў будуць навучацца іх дзеці.


Таксама гл. іншыя матэрыялы на гэтую тэму:

На сайце магілёўскага гарвыканкама галасуюць за беларускамоўную адукацыю
Чыноўнікі ў Магілёве не вераць, што бацькі хочуць вучыць дзяцей па-беларуску
Магілёўскі кіраўнік адукацыі гатовы сам збіраць заявы ў беларускія класы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі