У Магілёве пад коламі аўтамабіля загінуў 10-гадовы школьнік

На месцы трагічнага здарэння

На месцы трагічнага здарэння / t.me/uvdmogilev/

У Магілёве пад коламі аўтамабіля загінуў 10-гадовы школьнік. Хлопчык вяртаўся са школы дадому і пераходзіў праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе.

Як паведамляе магілёўская міліцыя, трагічнае здарэнне адбылося ў сераду каля 18:50 на скрыжаванні вуліц Крупскай і Грышына. Аўтамабілем Acura кіраваў 61-гадовы мужчына. На месцы працавала следча-аператыўная група.

Следчы камітэт удакладняе, што "на момант здарэння светлафорны аб'ект не працаваў", а аўтамабіль збіў хлопчыка, калі той амаль перайшоў дарогу. У дачыненні кіроўцы распачалі крымінальную справу, артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека".

У Магілёве пад коламі аўтамабіля загінуў 10-гадовы школьнік
У Магілёве пад коламі аўтамабіля загінуў 10-гадовы школьнік

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі