У Магілёве сёлета падрыхтавалі 58 хауз-майстраў

Пасля 2,5 месяцаў навучання ў Магілёве падрыхтавалі сёлета 58 хаўз-майстраў. Гэта новыя супрацоўнікі ЖЭСаў і ЖЭУ, якія валодаюць адразу некалькімі спецыяльнасцямі. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых супрацоўнікаў і спецыялістаў упраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама.

Супрацоўніца цэнтра: “Хауз-майстар мае 4-5 спецыяльнасцяў. Напрыклад, мы бралі на навучанне электрыка і давалі яму яшчэ 4 прафесіі. У тым годзе мы падрыхтавалі 11 такіх спецыялістаў і сёлета 58”.

Заробак у хауз-майстра таксама павышаны, болей за 5 мільёнаў. У Мінску хаўз-майстры пачнуць працаваць у тэставым рэжыме ў Партызанскім і Першамайскім раёне з наступнага тыдня.

Ілюстратыўнае фота з сайта kraj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі