У Магілёве вандалы разграмілі арт-праект "Zabor" (фота)
Невядомыя атакавалі карціны мастакоў і зламалі стэнды.
Арганізатары арт-праекта засмучаныя, бо з такім дзікунствам яны не сутыкаліся ні ў адным беларускім горадзе. Аднаўляць стэнды ўжо няма часу, бо 19 верасня выстава мусіць закрыцца. Сарваныя стэнды зноў павесяць на агароджу, піша gorad.by.
Дарэчы, дагэтуль арт-праект ужо двойчы пацярпеў ад графіцістаў. Адну з такіх груп падлеткаў затрымалі праваахоўнікі.
Фота — gorad.by