У Магілёве выпусцяць 5 кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі

У Магілёве выпусцяць 5 кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі

Магілёўская фабрыка “Стужка” выпусціць пяць кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі. Пра гэта паведаміў дырэктар “Арт-сядзібы” Павел Белавус. Паводле яго словаў, замову павінны былі выканаць яшчэ да 19 верасня, але тады ў прадпрыемства ўзніклі праблемы з сыравінай, таму тэрміны вытворчасці адклалі. Але цяпер на фабрыцы абяцаюць адгрузіць вялікую партыю стужкі ўжо на наступным тыдні.

"Патэлефанавалі сёння з магілёўскай фабрыкі "Стужка" і сказалі, што запусцілі ў вытворчасць нашую замову (5 км стужкі), паабяцалі што на наступным тыдні ўжо адгрузяць. Адгрузіць яе згодна з дамоваю яны павінны былі да 19 верасня, але тады патэлефанавалі і сказалі, што бяда, праблема з сыравінаю, і змогуць толькі напачатку лістапада".

Замова аплачвалася на грамадскія грошы — каля дзясятка чалавек ахвяравалі свае сродкі. У будучыні “Арт-сядзіба” спадзяецца знайсці спонсараў, каб замовіць яшчэ большую партыю бел-чырвона-белай стужкі і правесці акцыю папулярызацыі нацыянальных сімвалаў.

Фота: Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі