У Магілёве загінуў матацыкліст ад сутыкнення з ласём

26-гадовы кіроўца на матацыкле Kawasaki здзейсніў наезд на лася 
26-гадовы кіроўца на матацыкле Kawasaki здзейсніў наезд на лася 

У Магілёве загінуў матацыкліст ад сутыкнення з ласём. Аварыя адбылася каля гадзіны ночы 22 траўня, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

26-гадовы кіроўца на матацыкле Kawasaki здзейсніў наезд на лася, які выбег на праезную частку. У выніку сутыкнення матацыкліст атрымаў смяротную траўму.

Як паведамляе ДАІ, з пачатку года ў Беларусі адбылося ўжо больш за 1000 дарожных здарэнняў, звязаных з наездам на жывёл.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі