У Магілёве жанчына пераблытала свечку і петарду

У бальніцу пацярпелая звярнулася толькі праз тры дні

У бальніцу пацярпелая звярнулася толькі праз тры дні / yandex.by

У Магілёве жанчына ў сваёй кватэры пераблытала свечку і петарду, і запаліла. Яна выбухнула ў яе ў руцэ.

Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося яшчэ 2 студзеня. Пацярпелая звярнулася ў Магілёўскую клінічную бальніцу хуткай меддапамогі толькі ўвечары 5 студзеня. Ёй 57 гадоў. Лекары заявілі, што ў жанчыны "інфікаваная рана і траўматычная ампутацыя ногцевых пласцін трох пальцаў правай кісці". Яе шпіталізавалі.

За некалькі дзён на Магілёўшчыне зарэгістравалі 5 выпадкаў траўмавання людзей ад петард. З 4 студзеня ў РБ забаранілі аптовы і раздробны гандаль піратэхнічнымі вырабамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі