У Маладзечне арганізавалі выставу на сметніку (фота)
У Маладзечне арганізавалі мастацкую выставу на сметніку. Адкрыццё адбылося ўвечары 3 чэрвеня. Ідэйны натхняльнік праекта — мастак Базіната. Ён сабраў 10 творцаў, кожны з якіх выставіў па адной карціне.
Смеццевую галерэю называюць праектам, які стварае ўмовы для ўзаемадзеяння 10 сучасных беларускіх мастакоў з гарадской прасторай і людзьмі, што жывуць у ёй. Кожны з гэтых мастакоў стварае сваю асаблівую мову расповеду пра рэальнасць.
Горад вельмі жвава адрэагаваў на вулічнае мастацтва. Як піша “Рэгіянальная газета”, а палове на дзясятую вечар ужо скралі некалькі карцін. Бліжэй да паўночы заставался ўсяго 5 працаў.
Базіната добра вядомы мінчукам па яго працах, створаных адмыслова для фестывалю “Vulica Brasil” на сценах будынкаў Кастрычніцкай. Маладзечна — родны горад мастака.