У Мар’інай Горцы прадаюць бамбасховішча за €2 тыс

 У Мар’інай Горцы прадаюць бамбасховішча за €2 тыс

У Мар’інай Горцы на аўкцыён выставілі будынак бамбасховішча па вуліцы Усходняй. Як паведамляе БЕЛТА, будынак прадаецца без права арэнды зямельнага участка. Яго плошча —  32,1 кв. м. Cтартавы кошт —  4,42 тысячы рублёў.

Таргі будуць праходзіць 10 кастрычніка з 11:00 на электроннай пляцоўцы РУП “Інстытут нерухомасці і ацэнкі”. Апошні дзень падачы заявак —  7 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі