У Маскве ў тэрарыстаў знайшлі 5-кілаграмовую бомбу
У Маскве ў тэрарыстаў знайшлі 5-кілаграмовую бомбу. Пра гэта паведамляе сайт lenta.ru. Па сваім складзе выбуховае прыстасаванне нагадвае бомбу, якая ўзарвалася ў Анкары. Адзінае адрозненне — ў сталіцы Турцыі дзейнічалі смяротнікі, у Маскве ў выбуховага прыстасавання быў дэтанатар у выглядзе мабільнага тэлефона.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, па справе затрымалі 10 чалавек. Большасць з іх — жыхары краін Сярэдняй Азіі.
Мяркуецца, што бомбу планавалі ўзарваць у метро.
Фота: ria.ru