У Маскве затрымалі аднаго з кіраўнікоў агенцтва REGNUM Юрыя Баранчыка
Уначы 15 сакавіка маскоўская паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі, шэф-рэдактар Аналітычнай рэдакцыі інфармацыйнага агенцтва REGNUM Юрыя Баранчыка. Як паведамляецца на сайце агенцтва, начальнік дзяжурнай часткі Дарагамілаўскага РУУС Масквы адмовіўся дапусціць адваката да затрыманага.
Калегі Баранчыка мяркуюць, што яго затрыманне адбылося з ініцыятывы беларускіх уладаў.
Некалькі месяцаў таму ў Беларусі былі затрыманыя аўтары агенцтва. За іх беларусафобскія артыкулы ім былі выстаўленыя абвінавачанні ў распальванні міжнацыянальнай варожасці. Баранчык фактычна курыраваў іх дзейнасць.