У Маскве затрымалі дваіх беларускіх “чорных рыэлтараў”
Двое жыхароў Беларусі забілі мужчыну, каб забраць яго кватэру.
Паводле звестак следчых, Сяргей В. і Рыта П. некалькі дзён спойвалі гаспадара кватэры. Затым яго вывезлі за горад. Каб палонны не змог аказаць супраціў, яму ўвялі моцнадзейны прэпарат. Сэрца мужчыны не вытрымала. Цела загінулага знайшлі на абочыне дарогі ў Смаленскай вобласці.
Па дадзеных следчых, у падазраваных быў саўдзельнік. Яго аб'явілі ў вышук, паведамляе НТВ.