У Масквы і Мінска ёсць "агульнае бачанне" па ўсіх напрамках — Лаўроў

Сяргей Лаўроў / Reuters​
Сяргей Лаўроў / Reuters​

У Масквы і Мінска ёсць агульнае бачанне па пытаннях інтэграцыі і каардынацыі дзеянняў на міжнароднай арэне, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

"У нас, як я разумею, ёсць агульнае бачанне, як прасоўвацца па ўсіх напрамках, уключаючы інтэграцыйныя пытанні, уключаючы знешнепалітычную каардынацыю ў абстаноўцы, якая ў сённяшнім свеце вельмі няпростая", цытуе Лаўрова агенцтва ТАСС.

Раней паведамлялася, што падчас сустрэчы ў Маскве Лаўроў і Макей абмяркуюць, што адбываецца з адносінамі дзвюх краін з ЗША і ЕС, а таксама як процідзейнічаць замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў.  

Беларускае пытанне, нагадаем, на гэтым тыдні абмяркоўвалася на сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна. Байдэн расказаў, што падняў гэтае пытанне, але Пуцін "не стаў не згаджацца з тым што здарылася [у Беларусі], у яго проста іншая перспектыва, што з гэтым рабіць". У Расіі вынік размовы па беларускай сітуацыі пракаментавалі так: Масква і Вашынгтон разыходзяцца ў поглядах па гэтай тэме і зблізіць іх пазіцыі наўрад ці ўдасца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі