Крэмль: зблізіць з ЗША пазіцыі па Беларусі немагчыма

Крэмль: зблізіць з ЗША пазіцыі па Беларусі немагчыма

На сустрэчы Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна ў Жэневе 16 чэрвеня было канстатавана, што зблізіць пазіцыі па Беларусі немагчыма. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага кіраўніка Дзмітрый Пяскоў

Ён дадаў, што "Беларусь ніякім чынам не адносіцца да ліку прыярытэтаў, якія стаялі на парадку дня" жэнеўскага саміту, перадае ТАСС.

Учора па выніках саміту Джо Байдэн казаў, што "Пуцін не не пагадзіўся з тым, што адбылося, у яго проста іншая перспектыва, што з гэтым рабіць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі