У Мазыр сёння прыбыў першы цягнік з венесуэльскай нафтай

Першы цягнік з венесуэльскай нафтай раніцай у нядзелю прыбыў у Мазыр з Украіны, паведамляе БЕЛТА. Больш за паўсотні цыстэрнаў з 4,5 тысячамі тон нафты гатунку "Санта-Барбара" паступяць на мясцовы нафтаперапрацоўчы завод, дзе ў панядзелак пачнецца яе перапрацоўка. Агулам для перавозкі 80 тысяч тон нафты з Адэсы ў Мазыр спатрэбіцца 20 цягнікоў. Як адзначае тэлеканал АНТ, цяпер рэнтабельнасць транзіту марскім шляхам і чыгункай ацэньваюць эканамісты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі