У мазырскага хулігана падчас следства знайшлі парнаграфію

У мазырскага хулігана падчас следства знайшлі парнаграфію

Затрыманы за хуліганства жыхар Мазыра распаўсюджваў парнаграфію ў інтэрнэце: такі бэкграўнд знайшлі праваахоўнікі ў справе 21-гадовага маладога чалавека, які жорстка збіў свайго суседа. Прычынай канфлікту з суседам стала заўвага наконт занадта шумных паводзінаў.

Агрэсара затрымала міліцыя і завяла на яго справу за злоснае хуліганства. Падчас расследавання гэтай справы высветлілася, што малады чалавек выклаў на сваю старонку ў сацыяльнай сетцы парнаграфічны ролік і зрабіў яго агульнадаступным. За гэта на яго завялі яшчэ адну крымінальную справу — за распаўсюд парнаграфіі.

Як інфармуе прэс-служба МУС, малады чалавек адзначыўся як актывіст футбольнага фанацкага руху, які прапагандуе ідэі неанацызму. У мінулым ён меў судзімасць таксама за хуліганства, здзейсненае на глебе міжнацыянальнай варожасці: у 2014 годзе каля інтэрната педуніверсітэта ў Мазыры ён збіў кітайскага студэнта. Тады агрэсара пакаралі толькі штрафам.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі