У Мазырскім раёне гарэла сенасховішча (фота)
У Мазырскім раёне адбыўся пажар на сенасховішчы, паведамляе МНС.
Мазырскія ратавальнікі 4 лістапада ў 19:00 атрымалі паведамленне пра тое, што гарыць сенасховішча ў вёсцы Тварычэўка.
Пасля прыбыцця ратавальнікаў у пабудове малочна-таварнай фермы адкрыта гарэла сена ў рулонах, дах часткова абрынуўся.
Унутры знаходзілася 120 тон корму ўкосу 2015 года. У выніку агнём знішчана ўсё сена і дах сенасховішча. Пацярпелых няма.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — падпал.
Фота: mchs.gov.by