У Мазырскім раёне пенсіянерку да смерці збіў яе сужыцель
У вёсцы Глініцы Мазырскага раёна 54-гадовы мужчына збіў да смерці сваю 60-гадовую сужыцельку. Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, труп жанчыны са шматлікімі кровападцёкамі на твары і зламанымі рэбрамі знайшла міліцыя, якую выклікаў сам падазраваны.
Паводле папярэдняй версіі, сужыцелі не падзялілі алкаголь падчас чарговага застолля. Пасля славеснай перапалкі мужчына пачаў біць пенсіянерку нагамі. У выніку ад нанесеных цялесных пашкоджанняў жанчына памерла.
Распачатая крымінальная справа па факце наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія выклікалі смерць. Мужчыну затрымалі, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Фота з архіву