У Мазыры на вуліцы знайшлі труп 37-гадовага мужчыны
Ранкам 15 лістапада ў Мазыры мінакі ўбачылі на вуліцы труп 37-гадовага мужчыны. На месца выклікалі міліцыю, якая знайшла на целе відавочныя прыкметы гвалтоўнай смерці.
Праз некаторы час затрымалі двух мясцовых жыхароў, якія збілі мужчыну. Яны прызналіся, што а 4-й гадзіне раніцы ўступілі ў бойку з пацярпелым, скарыстаўшы нязначную нагоду, збілі яго і кінулі ляжаць. Як паведамляе тэлеканал “Мазыр”, мужчыны паміж сабой знаёмыя не былі. Затрыманыя сцвярджаюць, што не думалі, быццам некалькі ўдараў могуць выклікаць смерць.
Распачата крымінальная справа па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць. Злачынцам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
У загінулага зніклі грошы і мабільны тэлефон. На дадзены момант высвятляецца, хто гэта зрабіў: затрыманыя падазраваныя ці невядомы злачынца, які проста абабраў ляжачага мужчыну.