У Мазыры размеркавалі платніцу з чарнобыльскімі льготамі
Ульяна Кавалёва,
выпускніца Мазырскага педагагічнага універсітэта, заканчвала платнае аддзяленне
і мае чарнобыльскія льготы, якія вызваляюць яе, напрыклад, ад выплаты сродкаў
за навучанне. Тым не менш, яе размеркавалі ў вёску Слабада. Цяпер, калі яна
туды не паехала, ёй пагражае выплата сродкаў. Ульяна паступала
ва універсітэт па мэтавым накіраванні, то бок па асобным конкурсе. Па
заканчэнні вучобы яна мусіла паехаць туды, куды накіруе яе аддзел адукацыі Мазырскага
райвыканкаму. Але дзяўчына напісала заяву аб адлічэнні на пятым курсе і год не
вучылася. Пасля гэтага яна ўзнавілася ў сваім універсітэце на платным. З аднаго
боку, яна як “платніца” мусіла атрымаць вольнае размеркаванне. З другога боку,
дамова (аб мэтавым навучанні) не пераставала дзейнічаць.
Аддзел кадраў універсітэта: “Усё роўна яна паступала па льготах, з ёй кантракт ніхто не скасоўваў. А чарнобыльскае пасведчанне ў нас ва ўсіх, мы ж у зоне жывем. У нас усіх 24 і 25 артыкулы! Гэта ж не дае падставаў для таго, каб ёй далі вольнае працаўладкаванне”.
У аддзеле кадраў універсітэта добра ведаюць, што калі малады спецыяліст адмовіўся ад размеркавання, ён мусіць выплочваць грошы. Сярэдні кошт пяці курсаў у іх – 15 мільёнаў. Ва універсітэт ужо прыйшла папера, каб налічвалі Ульяне, колькі грошай яна мусіць вярнуць за свае чатыры гады бюджэтнага навучання.
Аддзел кадраў універсітэта: “Мы ўжо гэтую паперу атрымалі. На працягу месяца мы збіраем дакументы, разглядаем іх, звязваемся з ёй, можа, яна прынясе нейкія дакументы. Калі нічога не паступае ад яе, то на падставе паперы ад аддзела адукацыі, што яна не пачала працу, мы робім разлік, рыхтуем указ і высылаем ёй паведамленне”.
Чарнобыльскія льготы там усур’ёз не ўспрымаюць: кажуць, трэба мець яшчэ нейкія прывілеі.
Аддзел кадраў універсітэта: “Калі бацькі ці сам малады спецыяліст з’яўляюцца інвалідамі 1 ці 2 групы, ці калі яна замуж выйшла за ваеннаслужачага ці інваліда, калі цяжарнасць ці дзіцё да трох гадоў. У яе гэтага нічога няма – адзін артыкул толькі”.
Ульяна такога падыходу не разумее. У гэтым жа пераліку льготаў, якія вызваляюць маладых спецыялістаў ад размеркавання і кампенсацыі сродкаў, затрачаных на навучанне, ёсць і чарнобыльскія.
Ульяна Кавалёва: “Там жа ўсё гэта разам напісана. Чаму я мушу адпрацоўваць, а нехта, хто выйшаў замуж, не мусіць? Я тады не разумею, навошта быў гэты закон. Калі ў нас быў прадмет права, то я пыталася ў выкладчыка (ён адвакат) пра гэтую сітуацыю. Ён прынёс Палажэнне, вывучыў усё і зрабіў выснову: усе студэнты, якія трапляюць пад артыкул 25, не мусяць нічога выплачваць. Ва універсітэце мне кажуць: гэта не тычыцца тых, хто вучыцца ў ВНУ, якія знаходзяцца ў заражанай зоне. Але такога нідзе ў законе няма!”
Калі глядзець Палажэнне аб вяртанні сродкаў, то сапраўды – з Ульяны іх спагнаць не могуць. Але ў яе дамове дакладна напісана: калі не з’явілася па размеркаванні, абавязаная вярнуць. У той жа дамове зазначана, што яна мусіць прайсці поўны курс навучання на сваім факультэце на бюджэтнай аснове, а Ульяна заканчвала платнае.
Еўрарадыё звярнулася па тлумачэнні да ўпраўлення аналітычнай і прававой работы Міністэрства адукацыі. Там нам паведамілі, што сітуацыя, калі студэнт-“мэтавік” пераводзіцца на платнае, ніяк не ўрэгулявана. Але льготнікі не пазбаўляюцца сваіх правоў, дзе б яны ні вучыліся.
Анатоль Кучынскі: “Не ўрэгулявана гэтае пытанне сёння. Я так разумею, што там недзе нешта не спрацавала, можа, яна не паказала свае льготы. Такое бывае. Думаю, калі нейкія абвінавачванні на ёй зараз вісяць, іх мусяць зняць”.
Сітуацыя складаная, і яе, хутчэй за ўсё, вырашыць толькі суд. У вёсцы Слабада, куды Ульяна не прыехала, замест яе ўжо працуе іншая настаўніца.
Калі вы маеце ўласную незвычайную, неадназначную, цікавую гісторыю размеркавання, лістуйце на e-mail: [email protected] Мы абавязкова звяжамся з вамі!
Фота: http://www.photosight.ru