У Мазыры злодзей спрабаваў скрасці з лякарні банкамат з грашыма (фота)
Спроба выкрадання банкамата з адміністратыўнага будынку мазырскай гарадской лякарні адбылося 7 лістапада — інфармацыя пра здарэнне паступіла ў міліцыю ў ноч на суботу. Следча-аператыўная група, якая выехала на месца, знайшла сляды, якія пакінуў зламыснік. А неўзабаве ДАІ знайшла ў лясным масіве аўтамабіль “Фольксваген Каравела”, кіроўца якога спрабаваў збегчы, але быў затрыманы.
Падчас агляду машыны ў ёй быў знойдзены банкамат з 380 мільёнамі рублёў — банкамат быў якраз з лякарні. Адметна, што машыну зламыснік таксама скраў у пасёлку Лельчыцы яшчэ ў сакавіку гэтага года.
Злодзей змешчаны ў следчы ізалятар. Гэта неаднаразова судзімы жыхар Мазыра 1968 года нараджэння. З ім працуюць следчыя, перадае прэс-служба Следчага камітэта.
Фота: Следчы камітэт