У Міхаэля Шумахера сур'ёзная траўма галавы — зваліўся з гары
Знакаміты нямецкі спартовец, шматразовы чэмпіён "Формулы-1" няўдала пакатаўся на горных лыжах.
Здарэнне адбылося ў Францыі на горналыжным курорце Мэрыбель. Шумахер зваліўся і ўдарыўся галавой аб камень. На шчасце, ён быў у шлеме. Спачатку паведамлялася, што спартовец страціў прытомнасць, пазней гэта абверглі: "Міхаэль Шумахер знаходзіўся ў стане шоку, але ў свядомасці".
Шумахера эвакуявалі на верталёце ў шпіталь у Грэноблі. Паліцыя высвятляе прычыны здарэння.
Адзначым, што 3 студзеня Міхаэлю Шумахеру споўніцца 45 гадоў.
Фота — AFP