У Мінабароны Беларусі вырашылі падлічыць страты расійскіх войскаў ва Украіне
У Мінабароны Беларусі вырашылі падлічыць страты расійскіх войскаў ва Украіне. На гэтую тэму выказаўся генерал-маёр Леанід Касінскі, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах. Ён лічыць, што агучаная ўкраінскім бокам апошняя лічба — каля 17500 загінулых расіян — "фэйк", яна "не можа ўспрымацца ўсур'ёз". Касінскі спасылаецца на "простую матэматыку" і "невялікі аналіз". Ён нагадвае, што ў першыя дні вайны ўкраінскае камандаванне аб'яўляла штодня пра 1000 забітых расійскіх вайскоўцаў за суткі, але пасля ўжо стала дадаваць некалькі соцень. Інакш "на паперы будзе знішчана ўся армія РФ", кажа ідэолаг ў пагонах. Але не толькі ўкраінскія вайскоўцы, але і заходнія эксперты кажуць пра вялізныя страты ў арміі РФ.
Таксама Леанід Касінскі з недаверам ставіцца да колькасці збітых украінцамі самалётаў і верталётаў. Але ў сваіх падліках забыўся пра феномен Чарнабаеўкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.