У Мінздароўя Беларусі заявілі, што чакаюць уздым захворвання на каранавірус

У Мінздароўя Беларусі заявілі, што чакаюць уздым захворвання на каранавірус

У Мінаховы здароўя Беларусі заявілі, што чакаюць уздым захворвання каранавірусам у нашай краіне. "Мы бачым павелічэнне захворвання,кажа першы намеснік міністра Алена Богдан. — Гэта чакана — прыйшоў штам дэльта". Паводле яе слоў, летам, калі назіраўся нізкі ўзровень захворванняў, медыцынскія работнікі атрымалі магчымасць адпачыць. Тады ж "сістэма аховы здароўя падрыхтавалася па ўздыму захворванняў".

"На жаль, каранавірус за паўтара года, якія мы з ім жывем, паказаў, што прагнозы будаваць — абсалютна няўдзячная справа, — кажа першы намеснік міністра. — Інфекцыя вельмі непрадказальная ў плане эпідэміялагічных законаў, да якіх мы прывыклі".

Богдан заявіла, што Міністэрства аховы здароўя плануе сумяшчаць вакцынацыю ад грыпу з прышчэпваннем ад каранавіруса: "Грып на сёння не цыркулюе, але гэта не значыць, што нам не трэба да яго рыхтавацца. Міністэрства... закупіла вакцыну супраць грыпу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі