У Мінгарвыканкам падалі заяўку на "Чарнобыльскі шлях-2015"
Традыцыйная акцыя запланаваная на 26 красавіка.
10 красавіка ў Мінгарвыканкам падалі заяўку на правядзенне 26 красавіка "Чарнобыльскага шляху". Вулічная акцыя мусіць працягвацца дзве гадзіны — ад 14-й да 16-й гадзіны. Плануецца сабраць удзельнікаў каля Акадэміі навук і прайсці шэсцем да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў. Як паведамляла Еўрарадыё, арганізатары "Чарнобыльскага шляху" адмовіліся ад мітынгу, паколькі гэта для іх задорага.
Кошт правядзення Дня Волі за 3 гады вырас у 3 разы — з 500 да 1500 долараў
Адзначым, што сярод заяўнікаў акцыі — першы намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Віталь Рымашэўскі (аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”), Ілля Дабратвор (Рух салідарнасці “Разам”) і Дзмітрый Кучук з Беларускай партыі “Зялёныя”.
"Чарнобыльскі шлях" штогод праводзіцца на ўгодкі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, наступствы якой дагэтуль адчувае Беларусь.