У Мінгарвыканкаме неўзабаве разгледзяць пытанне пра вуліцу Касцюшкі

У Мінгарвыканкаме неўзабаве разгледзяць пытанне пра вуліцу Касцюшкі

У Мінгарвыканкаме неўзабаве разгледзяць пытанне аб прысваенні адной з вуліц сталіцы імя Тадэвуша Касцюшкі (1746 — 1817), кіраўніка паўстання 1794 года на тэрыторыях сучасных Беларусі, Польшчы і Літвы, ганаровага грамадзяніна Францыі, нацыянальнага героя ЗША і Польшчы. Гарадскія ўлады адрэагавалі на адну з публікацый у газеце "СБ. Беларусь сегодня". Паведамляецца, што гэтае пытанне ўключана ў парадак дня бліжэйшага пасяджэння камісіі па найменню і перайменаванню праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складных частак г. Мінска.

Мінскія ўлады лічаць, што пытанне аб усталяванні ў сталіцы помніка Тадэвушу Касцюшку трэба разглядаць пасля таго, як з'явіцца вуліца яго імя і будуць вызначаныя крыніцы фінансавання праекта. "Выраб твораў манументальнага мастацтва за кошт сродкаў бюджэту Мінска не прадугледжана", — адзначаецца ў лісце з упраўлення справамі Мінгарвыканкама.

Як паведамляла Еўрарадыё, у студзені Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны абвясціла пра пачатак грамадскай кампаніі, якая ставіць на мэце дабіцца перайменавання адной з вуліц Мінска ў гонар Тадэвуша Касцюшкі. Кампанія прымеркаваная да 270-годдзя знакамітага ўраджэнца беларускай зямлі.

У Мінгарвыканкаме неўзабаве разгледзяць пытанне пра вуліцу Касцюшкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі