У Мінпрацы расказалі, колькі ў Беларусі засталося ветэранаў вайны

Для апошніх ветэранаў улады арганізуюць канцэрты і міні-парады / t.me/modmilby/
Для апошніх ветэранаў улады арганізуюць канцэрты і міні-парады / t.me/modmilby/

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны расказалі, колькі ў Беларусі засталося ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У 2023-м іх налічваецца каля 1500 чалавек. Самым маладым з іх 96 гадоў.

Год таму, па даных Мінпрацы, у РБ налічвалася 2132 ветэраны вайны (у 2021-м — 3337), з якіх толькі 1166 лічыліся непасрэднымі ўдзельнікамі баявых дзеянняў.  

У нашай краіне таксама налічваецца каля 8,5 тысячы пацярпелых ад наступстваў вайны. Гэта пераважна былыя вязні нацысцкіх канцлагераў.

У Мінпрацы расказалі, колькі ў Беларусі засталося ветэранаў вайны
t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі