Па 1500 рублёў выплацяць вязням канцлагераў у Беларусі

Беларускія рублі

Беларускія рублі / Euroradio

Кожны былы вязень канцлагераў атрымае аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў памеры 1500 рублёў — такое рашэнне прыняў урад Беларусі.

Зараз у Беларусі пражывае каля 5 тысяч былых вязняў канцлагераў.

Акрамя аднаразовай выплаты, былыя вязні штомесяц атрымліваюць надбаўку да пенсіі ў памеры 100% мінімальнай пенсіі па ўзросце — у красавіку 2026 года гэта 124 рублі. Для асоб старэйшых за 80 гадоў штомесячная даплата з улікам узроставых надбавак складае 310 рублёў. Час знаходжання ў канцлагерах і гета ўлічваецца ў двайным памеры пры налічэнні пенсіі.

З мая 2025 года сацыяльныя гарантыі для гэтай катэгорыі грамадзян пашыраны: былыя вязні атрымалі права на бясплатнае лекавае забеспячэнне, санаторна-курортнае лячэнне, выраб і рамонт зубных пратэзаў, пазачарговае абслугоўванне ў медыцынскіх установах, а таксама льготы пры карыстанні транспартам і паслугамі ўстаноў культуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.