У мінскай кватэры знайшлі больш за кілаграм небяспечнага псіхатропу (відэа)
22-гадовы ўраджэнец Браслава арганізаваў у сталіцы больш за 50 схованак для наркотыкаў.
У мінскай кватэры знайшлі больш за кілаграм небяспечнага псіхатропнага рэчыва "Альфа PVP". Яе здымаў 22-гадовы ўраджэнец Браслава, які працаваў "закладчыкам" у адной з інтэрнэт-крамаў па продажу наркатычных сродкаў. Затрыманы паказаў больш за 50 схованак на тэрыторыі Фрунзенскага раёна, у якіх пакідаліся наркотыкі. Малады чалавек зрабіў іх у пад'ездах дамоў, у ліфтавых шахтах.
Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, праваахоўнікі выйшлі і на заснавальніка інтэрнэт-крамы. 23-гадовы мінчук арганізаваў канал пастаўкі асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва з Расіі. З Масквы ў Мінск рэйсавымі аўтобусамі прывозілі электракаміны, у якіх была схаваная чарговая партыя наркотыкаў.
Распачатая крымінальная справа, маладым людзям паражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Фота: Fotolia