У мінскай школе-інтэрнаце знайшлі схованкі з псіхатропамі (фота)
Да збыту больш за 100 грамаў курыльных сумесяў, якія ўтрымліваюць псіхатропныя кампаненты, датычныя трое беспрацоўных мінчукоў.
Чарговая крымінальная справа аб распаўсюдзе псіхатропных рэчываў распачатая Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску. Да збыту больш за 100 грамаў курыльных сумесяў, якія ўтрымліваюць псіхатропныя кампаненты, былі датычныя трое беспрацоўных мінчукоў ва ўзросце 24-25 гадоў. Іх затрымалі. Маладыя мужчыны прадавалі іх з дапамогай двух інтэрнэт-крамаў. У розных раёнах сталіцы выявілі схованкі з "закладкамі", у тым ліку абсталяваныя на тэрыторыі школы-інтэрната (у Завадскім раёне).
Як адзначае прэс-служба Следчага камітэта, інтэрнэт-крамы былі размешчаныя на серверы, які фактычна знаходзіцца за межамі беларускага сегмента інтэрнэта. На цяперашні час яны ліквідаваныя.
Фота — sk.gov.by