У мінскім бамбасховішчы знайшлі аптэчкі з псіхатропамі

У мінскім бамбасховішчы знайшлі аптэчкі з псіхатропамі

Аптэчкі з лекамі "Тарэн", якія змяшчаюць псіхатропнае рэчыва, знайшлі супрацоўнікі наркакантролю Мінска ў бамбасховішчы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
 
Бамбасховішча размяшчаецца на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў Фрунзенскага раёна. Праваахоўнікі канфіскавалі больш за 1300 таблетак, якія знаходзіліся ў 232 індывідуальных аптэчках "АІ-2". Агульная вага забароненага рэчыва — больш за 290 грамаў.

"Тарэн" — спазмалітычны сродак. Ён выкарыстоўваецца як супрацьяддзе пры атручванні фосфараарганічнымі злучэннямі. Нелегальна яго выкарыстоўваюць як галюцынаген, які не выклікае фізічнай або псіхічнай залежнасці. 

Міліцыя нагадвае, што за захоўваннем і выкарыстаннем індывідуальных аптэчак "АІ-2" цяпер усталяваны дзяржаўны кантроль, бо таблеткі "Тарэн" уключаныя ў спіс прэпаратаў, якія змяшчаюць псіхатропныя рэчывы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі