У мінскім ГЦ "Дана Мол" упаў ліфт з падлеткамі, ёсць пацярпелыя

Падлеткі на сустрэчы з Міланай Хаметавай у Мінску
Падлеткі на сустрэчы з Міланай Хаметавай у Мінску

У мінскім ГЦ "Дана Мол" з вышыні другога паверха ўпаў перагружаны ліфт з людзьмі. У кабіне было каля 20 чалавек — падлеткі, якія прыйшлі на сустрэчу з ціктакеркай Міланай Хаметавай.

На здарэнне выехалі адна рэанімацыйная і чатыры лінейныя брыгады хуткай медычнай дапамогі, паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя. Людзі, якія знаходзіліся ў кабіне, аглядаюцца медыкамі. Тым, каму гэта неабходна, аказваецца дапамога.

Мілана Хаметава — 12-гадовая цікток-блогерка, спявачка і мадэль, выканаўца нядаўняга падлеткавага хіта "ЛП (Атпуці не пуцю"). Школьнікі, якія прыйшлі на сустрэчу з ёю, шчыльна запоўнілі цэнтральны хол і ўсе тры паверхі гандлёвага цэнтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі