У мінскім "МакДональдсе" выявілі безгаспадарную сумку з дратамі

Увечары 22 студзеня адзін з мінскіх "Макдональдсаў" быў змушаны перапыніць працу, бо там  знайшлі сумку з невядомым змесцівам.

Як перадае БелаПАН, каля 17.40 у міліцыю звярнуўся мужчына і заявіў, што ў рэстаране "Макдональдс" на вуліцы Нямізе знаходзіцца безгаспадарная жаночая сумачка. Па звестках тэлеканала СТВ, з сумачкі тырчалі драты.

На месцы выкліку прыбыў нарад міліцыі, які выявіў, што ў сумачцы ляжалі калонкі.

Праца рэстарана аднавілася літаральна праз 10-15 хвілін.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі