У мінскім метро увядуць аплату з дапамогай распазнання твараў
Reuters
У бліжэйшыя месяцы ў мінскім метро планирется ўвесці аплату праезду пры дапамозе сістэмы распазнання твараў. Мінскі метрапалітэн ужо папярэдне дамовіўся аб гэтым з адным з банкаў. Спачатку сістэма запрацуе на адным турнікеце, а тэставаць яе будуць самі супрацоўнікі банка, распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.
Для пасажыраў сістэму запусцяць, толькі калі яна будзе працаваць бездакорна, сказаў намеснік мэра Мінска, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".
Новая сістэма аплаты будзе распазнаваць твар пасажыра, які прывязаны да яго банкаўскай карты, з дапамогай камеры па 120 кропках. Пры станоўчым выніку супастаўлення партрэтаў турнікет адкрываецца, а з карткі аўтаматычна спісваецца кошт праезду.
Сістэма аплаты праезду праз распазнаванне твараў зараз тэстуецца ў метрапалітэне Масквы і ўжо працуе ў адным з гарадоў Кітая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.