У мінскім метро затрымалі хлопца — неадэкватна сябе паводзіў (відэа)
Падчас агляду ў яго знайшлі спайс.
17-гадовага жыхара Мінска затрымалі на станцыі метро "Кастрычніцкая". Ён прыцягнуў увагу праваахоўнікаў сваімі неадэкватнымі паводзінам — стаяў ля краю платформы і хістаўся.
Падчас асабістага дагляду ў затрыманага знайшлі пакецік з курыльнай сумессю — асабліва небяспечны псіхатроп MBA (N)-CHM. Па словах маладога чалавека, падобныя рэчывы ён раней ніколі не ўжываў, а пакецік знайшоў на вуліцы, вырашыў паспрабаваць з цікавасці.
Дзеянням мінчука даецца прававая ацэнка, адзначае прэс-служба сталічнай міліцыі.
Відэа — guvd.gov.by