11 лютага ў Мінску абмяжуюць паркоўку аўтатранспарту
Прычына — правядзенне ў беларускай сталіцы мерапрыемстваў з удзелам замежных дэлегацый.
11 лютага ў Мінску будзе абмежаваная паркоўка аўтатранспарту. Як вядома, у сераду ў беларускай сталіцы пройдуць перамовы кіраўнікоў Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі па сітуацыі на Данбасе.
БЕЛТА інфармуе, што з 7-й гадзіны да 19-й будзе забаронена стаянка аўтатранспарту па вуліцы Рэвалюцыйнай (ад вуліцы Леніна да вуліцы Камсамольскай), вуліцы Камуністычнай (ад вуліцы М. Багдановіча да вуліцы Старавіленскай), а таксама па вуліцы Інтэрнацыянальнай (ад вуліцы Леніна да вуліцы Энгельса).
ДАІ раіць кіроўцам ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынку і стаянкі.