У Мінску 24 студзеня аб’яўлена эпідэмія грыпу
Эпідэмію грыпу аб’явіла 24 студзеня гарадская эпідэміялагічная служба ў Мінску. За апошнія тры дні паказчык росту захворванняў на прастуды і грып
пераўзышоў парогавы ўзровень у тры разы. За гэты час ва ўстановы аховы
здароўя сталіцы звярнуліся з сімптомамі гэтых захворванняў больш за
17,5 тысячы чалавек. 52% з іх – дзеці да 14 гадоў.
Інтэрфакс
Інтэрфакс