У Мінску 3 верасня забароняць паркавацца амаль на ўсёй вуліцы Карла Маркса
На вуліцы Карла Маркса ў Мінску 3 верасня амаль нідзе нельга будзе прыпаркавацца, перадае БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўтаінспекцыю Ленінскага раёна сталіцы. Гэтая мера звязаная з Днём горада, які будзе адзначацца ў суботу.
Паркоўку забароняць з 15-й гадзіны і да заканчэння святочных мерапрыемстваў. Пад месца, вольнае ад прыпаркаваных аўтамабіляў, трапяць абодва бакі праезнай часткі вуліцы Карла Маркса ад Свярдлова да Энгельса.
Калі машыны будуць стаяць іпаркавацца на гэтм участку ў названы час, то іх будзе вывозіць эвакуатар на ахоўную штрафную стаянку.