У Мінску адкрыюць кнігу спачуванняў у сувязі са смерцю мэра Гданьска

У Мінску адкрыюць кнігу спачуванняў у сувязі са смерцю мэра Гданьска

З 17:00 пятніцы і да 19:00 суботы ў Польшчы абвешчаная нацыянальная жалоба ў сувязі са смерцю мэра Гданьска Паўла Адамовіча.

У амбасадзе Рэспублікі Польшча ў Беларусі ў панядзелак, 21 студзеня, з 10:00 да 15:00 будзе адкрыта кніга спачуванняў. Усе ахвочыя выказацца могуць прыйсці па адрасе  Змітрака Бядулі, 11 (10 паверх).

Павел Адамовіч быў смяротна паранены падчас дабрачыннага канцэрту ў Гданьску 13 студзеня. У момант феерверку проста на сцэну падняўся чалавек, які нанёс мэру некалькі ўдараў у жыццёва важныя органы. Праз суткі пасля здарэння Павел Адамовіч памёр у лякарні пасля складанай аперацыі.

Па дадзеных паліцыі, 27-гадовы падазраваны ў нападзе на мэра правёў за кратамі больш за 5 гадоў за рабаванне банкаў. Цяпер праводзіцца псіхіятрычная экспертыза нападніка.

Павел Адамовіч быў забіты на 54-м годзе жыцця, на пасаду мэра абіраўся 6 разоў, апошні раз балатаваўся як незалежны кандыдат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі