У Мінску адмянілі вялікі фэст Moving Art Festival
Арганізатары адмянілі фэст Moving Art Festival. Ён мусіў прайсці ў Мінску на працягу некалькі выходных у сакавіку і красавіку.
Прадстаўнікі МАФ не могуць трапіць у памяшканне, якое арандуюць. У памяшканні засталіся не толькі ўсе матэрыялы для мантажу фэсту і працоўныя дакументы, але і 70 работ мастакоў.
"Мы не маем магчымасць правесці фестываль на гэтай пляцоўцы, а таксама перанесці яго на іншую да моманту адкрыцця дзвярэй. У сувязі з гэтым мы вымушаны абвясціць пра поўную адмену фестывалю, а таксама пра поўнае закрыццё прасторы МАФ", — пішуць арганізатары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.