У Мінску асуджаныя былыя супрацоўнікі Мінабароны

У Мінску асуджаныя былыя супрацоўнікі Мінабароны

У Мінску асуджаныя былыя супрацоўнікі Мінабароны Беларусі, а таксама бізнесмены і кіраўнік фермерскай гаспадаркі. Іх прызналі вінаватымі па некалькіх артыкулах — у махлярстве ў асабліва буйным памеры, ухіленні ад выплат сумаў падаткаў, саўдзеле ў злачынстве, атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Літоўская кампанія атрымлівала ад супрацоўнікаў Мінабароны інсайдэрскую інфармацыю пра будучую закупку, пастаўляла ў Беларусь зімовае дызельнае паліва, якое купляла ў Расіі, па завышаных коштах. Па версіі следства, з адной партыі, якая каштавала 5,8 млн долараў, фігуранты справы дзялілі паміж сабой $1,7 млн (супрацоўнікі Мінабароны атрымлівалі па 10-20 тысяч долараў). Страты, нанесеныя дзяржаве, ацэньваюцца на суму 6 млн долараў, інфармуе партал tut.by.

Андрэй Нясмачны быў старшым афіцэрам першага аддзела ўпраўлення гаручага і змазачных матэрыялаў Мінабароны. Ён асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі. Былы супрацоўнік міністэрства Аляксандр Пракаповіч асуджаны на 3 гады, кіраўнік фермерскай гаспадаркі "Ігуменскае" Алег Хартановіч — на 8, бізнесмен Барыс Лазерка — на 6, уладальнік літоўскай фірмы "Аксамеда" Аляксандр Кулагін (ён адзіны ў зале суда сядзеў за кратамі) — на 8 гадоў зняволення. Усе яны будуць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У Мінску асуджаныя былыя супрацоўнікі Мінабароны
tut.by

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 8.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі