У Мінску будуюць першы панэльны дом з тэрасамі на даху (фота)
У Мінску будуюць першы панэльны дом з тэрасамі на даху і асабістым месцам для адпачынку і прыёму гасцей для жыхароў першага паверха. Ён з'явіцца ў жылым раёне Новая Баравая (размяшчаецца ва Уруччы ў 600 метрах ад МКАД) вясной 2016 года, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".
Адзначаецца, што каля дома будзе "двор без аўтамабіляў" (паколькі паркоўка будзе знаходзіцца з вонкавага боку), бесправадны інтэрнэт, развіваючыя пляцоўкі для дзяцей розных узростаў, дадатковая гукаізаляцыя ў кватэрах.
Фота: minsknews.by.