У Мінску да амбасадаў ЗША і Украіны прыйшлі людзі са сцягамі і плакатамі

У Мінску да амбасадаў ЗША і Украіны прыйшлі людзі са сцягамі і плакатамі

23 сакавіка ў Мінску да амбасадаў ЗША і Украіны прыйшлі людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі і плакатамі. Яны пратэстуюць супраць умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі і заклікаюць гэтыя краіны займацца сваімі праблемамі.

Каля амерыканскай амбасады былі пераважна маладыя людзі. На плакатах былі напісаныя наступныя надпісы: "Байдэн, мацней трымайся за парэнчы!", "Даеш сумленныя выбары ў ЗША!", "Не апраўданню нацызму!", "Каляровыя рэвалюцыі ў Беларусі не пройдуць!", "Калі пачнуць перамовы па перадачы ўлады Трампу?".

Цяжка сказаць, з якой нагоды праводзіцца акцыя. Напярэдадні дарадца Дзярждэпартамента ЗША Дэрэк Шоле заклікаў міністра замежных спраў нашай краіны Уладзіміра Макей неадкладна вызваліць усіх палітвязняў. Макей заклікаў аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю ў Беларусі і назваў "контрпрадуктыўнымі" спробы аказваць ціск на праваахоўную ці судовую сістэмы.

У Мінску да амбасадаў ЗША і Украіны прыйшлі людзі са сцягамі і плакатамі
Пікет каля амбасады ЗША / @belsat

Да амбасады Украіны прыйшлі людзі старэйшыя. "Не перашкаджайце нам жыць спакойна ў нашай краіне", "Фашызм не пройдзе", "Украіна вырашай свае праблемы" — некаторыя з плакатаў, якія яны трымалі ў руках.

Як вядома, Украіна не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі