У Мінску да чэмпіянату свету па баскетболе зрабілі відэаролік з памылкай (відэа)

У Мінску да чэмпіянату свету па баскетболе зрабілі відэаролік з памылкай (відэа)

У Мінску да чэмпіянату свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў зрабілі іміджавы відэаролік з арфаграфічнай памылкай. Яе дапусцілі ў беларускамоўнай тэкставай інфармацыі: замест "спартсменак" — "спарцменак".

Сусветны чэмпіянат пройдзе ў беларускай сталіцы 21-29 ліпеня. Відэаролік падрыхтавалі Беларуская федэрацыя баскетболу разам з тэлеканалам "Беларусь 5". Яго галоўныя гераіні — беларускія баскетбалісткі. Пакуль невядома, ці з'явіцца відэа ў такім выглядзе на тэлеканалах, у грамадскім транспарце, ці ў ім памылку выправяць.

У Мінску да чэмпіянату свету па баскетболе зрабілі відэаролік з памылкай (відэа)
Фота: скрыншот з відэа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі