У Мінску гарэлі сараі, якія хацелі знесці дзеля Акадэміі МУС

У Мінску гарэлі сараі, якія хацелі знесці дзеля Акадэміі МУС

Вялікі пажар тушылі ўначы мінскія супрацоўнікі МНС у раёне плошчы Перамогі. Як паведамляе БЕЛТА, па праспекце Машерова, 6а, корпус 1 загарэўся гаспадарчы будынак — сараі мясцовых жыхароў.

Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 23:51.

Агнём пашкоджаныя 23 сараі на агульнай плошчы 120 квадратных метраў. Прычына пажару высвятляецца.

Гаспадарчы будынак размяшчаецца ва ўнутраным двары каля Акадэміі МУС. Менавіта на іх месцы МУС хацела пабудаваць для акадэміі навучальны корпус са сталовай і інтэрнат для курсантаў. Падчас грамадскага абмеркавання мясцовыя жыхары катэгарычна выступілі супраць. У выніку Мінгарвыканкам даручыў дапрацаваць праект і ўлічыць выказаныя заўвагі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі